BE RU EN

Афіцэры ФСБ разбіліся ў аварыі пад Масквой

  • 12.02.2014, 13:58

Капітан Цэнтра спецыяльнага прызначэння ФСБ Расеі Леанід Кляхсаеў учыніў буйную аварыю ў Падмаскоўі, у якой загінуў яго калега.

Па папярэдніх дадзеных на Вялікай Пакроўскай вуліцы ў падмаскоўным Паўлаўскім Пасадзе Леанід Кляхсаеў не справіўся з кіраваннем, вылецеў на сваім аўтамабілі «Шкода Суперб» на сустрэчную паласу і лоб у лоб урэзаўся ў «Сітраен Джампер», паведамляе Life News.

Маёр Дзяніс Лазін, які знаходзіўся на пасажырскім сядзенні, загінуў на месцы, абодва кіроўцы з цяжкімі траўмамі былі шпіталізаваныя.

На месца ДТЗ выязджала кіраўніцтва ДІБДР і начальнік вайсковай часткі, дзе праходзілі службу Кляхсаеў і Лазін.

Апошнія навіны