BE RU EN

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў закрыць «Эхо Москвы»

  • 12.02.2014, 12:30

Радыёстанцыю могуць закрыць за публікацыю паста Віктара Шэндэровіча аб Алімпіядзе.

Дэпутаты фракцыі ЛДПР прапануюць пакараць радыёстанцыю «Эхо Москвы» за публікацыю на сайце ў блогу Віктара Шэндэровіча скандальнага паста аб Алімпіядзе-2014 пад назвай «Пуцін і дзяўчынка на каньках».

З ініцыятывай пакараць «Эхо Москвы» выступіў дэпутат Дзярждумы ад ЛДПР, былы кандыдат у мэры Масквы Міхаіл Дзегцяроў, пішуць «Известия».

«Шэндэровіча трэба прымусова адправіць у псіхіятрычную клініку для агляду. Галоўнаму рэдактару «Эха Москвы» Венядыктаву трэба зрабіць папярэджанне. І далей павінен разбірацца Раскамнагляд. Бо ў наяўнасці парушэнне закона аб СМІ, тэкст наўпрост экстрэмісцкі. Жахліва параўноўваць нашу сучасную дэмакратычную краіну з фашысцкай Германіяй», - сказаў Дзегцяроў.

Дэпутат таксама адзначыў, што на «Эхе Москвы» нярэдка з'яўляюцца абразлівыя матэрыялы на адрас улады і асобна ўзятых людзей.

«Меркаванне партыі - зачыніць «Эхо» за такую палітыку», - заявіў чыноўнік.

Нагадаем, раней з патрабаваннем выбачэнняў да радыёстанцыі «Эхо Москвы» да Віктара Шэндэровіча звярнуўся дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расеі» Уладзімір Васільеў. Нагодай стаў пост Шэндэровіча «Пуцін і дзяўчынка на каньках», апублікаваны на сайце «Эхо Москвы»

Уладзімір Васільеў у сваім выступленні назваў скандальны пост «фашысцкім», а параўнанне Расеі з фашысцкай Германіі недарэчным.

Апошнія навіны