BE RU EN

Прадстаўнік службы знешніх дзеянняў ЕЗ ляціць у Беларусь

  • 12.02.2014, 11:55

Прадстаўнік службы знешніх дзеянняў Еўразвяза Дырк Шубель на наступным тыдні наведае Беларусь.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прадстаўніцтве ЕЗ у Беларусі.

Шубель узначальвае падраздзяленне, якое адказвае за двухбаковыя адносіны ЕЗ з краінамі Усходняга партнёрства. У сваёй цяперашняй якасці ён прыедзе ў Беларусь упершыню.

«Папярэднік спадара Шубеля таксама прыязджаў у Беларусь некалькі разоў. Гэта будзе звычайны працоўны візіт», - удакладнілі ў прэс-службе.

Апошнія навіны