BE RU EN

Забіты ў Кіеве беларус заклікаў не біць салдат (Відэа)

  • 12.02.2014, 11:28

З'явілася відэа, на якім Міхаіл Жызнеўскі заклікае мітынгоўцаў не чапаць салдат тэрміновай службы.

На невялікім адрэзку відэа бачна, як 19 студзеня на вуліцы Грушэўскага, яшчэ жывы Міхаіл Жызнеўскі, супакойвае людзей і сочыць за парадкам, каб не было ніякіх правакацый.

Ён гэтак жа заклікае не чапаць салдатаў унутраных войскаў, паколькі яны нікога не білі.

Нагадаем, грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі быў забіты ў Кіеве 21 студзеня падчас сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага. Смерць Жызнеўскага наступіла ад скразнога агнястрэльнага ранення грудной клеткі з пашкоджаннем аорты ў вобласці сэрца.

Апошнія навіны