BE RU EN

Архітэктары створаць альтэрнатыўнае аблічча вядомых будынкаў Менска

  • 11.02.2014, 21:26

Шмат якія менскія будынкі выклікаюць гарачыя дыскусіі, як у асяроддзі экспэртаў, так і ў простых жыхароў горада.

Як бы інакш маглі выглядаць спрэчныя аб'екты? У маладых архітэктараў з'явіўся шанец памарыць. 16 лютага ў Міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ёханэса Раў пройдзе конкурс «Змяняючы архітэктурнае асяроддзе», удзельнікі якога змогуць прапанаваць свае варыянты архітэктуры вядомых будынкаў Менска, піша onliner.by.

Конкурс пройдзе ў фармаце «тут і цяпер», без традыцыйнай працяглай падрыхтоўкі. Удзельнікі атрымаюць набор фота сталічных будынкаў і адлюструюць магчымыя змены аб'ектаў.

«Мне здаецца, большасць маладых архітэктараў у Менску не адмовілася б нешта змяніць ў вонкавым абліччы сталічных будынкаў, - кажа Сяргей Пагарэлаў, адзін арганізатар конкурсу, аўтар лекцый Coffee & Architecture. - Бо, фізічна, шмат якія ўласцівасці навакольных будынкаў непапраўныя - цікава паспрабаваць змяніць іх віртуальна і ацаніць вынік. Такі экспромт у стварэнні архітэктурных работ - гэта абсалютная фантастыка, але тым больш нечаканым і цікавым павінен быць вынік».

Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы кампаніі Samsung. Свае работы ўдзельнікі конкурсу будуць ствараць з дапамогай прылады Galaxy Note III, якая мае патрэбнае праграмнае забеспячэнне.

Апошнія навіны