BE RU EN

Рэкорд: у Менску за адзін дзень скралі ў тралейбусах 29 малаткоў

  • 11.02.2014, 17:40

Малаткі для аварыйнага разбівання шкла знаходзіліся ў салонах транспартных сродкаў.

Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, ад дзейнасці «паляўнічых за малаткамі» пацярпелі тралейбусы 7-га і 9-га маршрутаў. Затрымаў зламыснікаў, 16-ці і 17-гадовага хлопцаў, нарад міліцыі асаблівага прызначэння.

Праваахоўнікі звярнулі ўвагу на юнакоў, якія знаходзіліся на тэрыторыі дэпо электрацягнікоў Менскага метрапалітэна «Маскоўскае». У аднаго з затрыманых і знайшлі «калекцыю» з 29 малаткоў. Для чаго яны спатрэбіліся хлопцам, пакуль невядома.

Апошнія навіны