BE RU EN

Новы тызер да «Гульняў прастолаў» сабраў больш за 3 мільёна праглядаў

  • 11.02.2014, 16:15

Тэлеканал НBО выпусціў 15-хвілінны тызер чацвёртага сезона аднаго з самых папулярных серыялаў - «Гульні прастолаў».

Толькі за два дні ролік набраў больш за 3 мільёна праглядаў і каля 7 тысяч каментароў, піша «Інтэрфакс».

Серыял зняты па кнізе-эпапеі Джорджа Марціна «Песня Лёду і полымя». Першы сезон прэзентавалі ў ЗША 17 красавіка 2011 года. Крытыкі прынялі яго тады добразычліва, аднак некаторыя асуджалі прадзюсераў за вялікую колькасць крывавых і эратычных сцэн. Нягледзячы на гэта, серыял набыў велізарную папулярнасць па ўсім свеце. Тры сезоны «Гульні прастолаў» разам атрымалі мноства прэстыжных прэмій, у тым ліку «Эмі», «Залаты Глобус» і «Х'юга».

Незвычайная папулярнасць серыяла спрыяла ўзнікненню ў многіх краінах фан-супольнасцяў. Напрыклад, у ЗША ў 2012 годзе больш як дзвесце нованароджаных дзяўчынак па ўсёй краіне атрымалі імя «Кхалісі» (у серыяле - тытул адной з галоўных гераінь).

На дадзены момант выйшла тры поўных сезона тэлесерыяла. Здымкі праводзіліся ў некалькіх краінах, уключаючы Паўночную Ірландыю, Мальту, Харватыю, Ісландыю і Марока. Па чутках, у чацвёртым сезоне возьме ўдзел расейскі акцёр Юрый Калакольнікаў. Першую серыю можна будзе паглядзець 6 красавіка 2014 года.

Апошнія навіны