BE RU EN

Беларускія лыжнікі не трапілі ў чвэрцьфінал на Гульнях у Сочы

  • 11.02.2014, 15:38

Завяршыліся кваліфікацыі лыжнікаў у мужчынскім і жаночым спрынце вольным стылем даўжынёй 1,3 км (жанчыны) і 1,8 км (мужчыны).

У жанчын лепшы час паказала нарвежка Майкен Фала - 2 хвіліны 32,07 секунды. Беларуска Валянціна Камінская саступіла ёй 14,69 секунды, паказала 47-ы вынік і не прабілася ў чвэрцьфінал, паведамляе «Прессбол».

У мужчынскім спрынце вольным стылем на 1,8 км лепшы час паказаў нарвежац Ола-Віген Хатэстад - 3 хвіліны 28,35 секунды. Беларус Міхаіл Сямёнаў саступіў пераможцу 14,58 секунды, паказаў 48-ы вынік і таксама не трапіў у чвэрцьфінал.

Апошнія навіны