BE RU EN

Сумар стане тэлевядучым

  • 11.02.2014, 15:11

Брэстчане будуць часцей бачыць на экране старшыню аблвыканкама.

У сераду, 12 лютага, а 18:10 у эфір Брэсцкага тэлебачання (вяшчае ў рэгіёне ў рамках канала «Беларусь 2») выйдзе праграм «Сорак хвілін з губернатарам» з удзелам Канстанціна Сумара, паведамляе «Вечерний Брест».

Плануецца, што праграма стане рэгулярнай і будзе праходзіць кожны месяц. Кіраўнік рэгіёну будзе распавядаць аб асноўных напрамках развіцця, дасягненнях і праблемах Брэстчыны.

Апошнія навіны