BE RU EN

Ад «Эха Москвы» патрабуюць выбачэнняў за пост Шандаровіча аб Алімпіядзе

  • 11.02.2014, 12:02

Лідар фракцыі «Адзіная Расея» Уладзімір Васільеў запатрабаваў ад «Эха Москвы» выбачэнняў за выказванні Віктара Шандаровіча ў блогу на сайце радыёстанцыі.

Расейскі пісьменнік-сатырык Віктар Шандаровіч у сваім блогу правёў параўнанне паміж Алімпіядай у Сочы і Алімпіядай у Берліне ў 1936 годзе. Згадаўшы фігурыстку Юлію Ліпніцкую, ён нагадаў аб першым нямецкім чэмпіёне ў лёгкай атлетыцы, Хансе Вельке, перамогам якога радаваліся ў нацысцкай Германіі, піша Lenta.ru.

«Штосьці, аднак, перашкаджае нам сёння радавацца яго перамозе, - напісаў Шандаровіч. - Няйначай, мы ў курсе выніковага кошту гэтага спартыўнага подзвігу - кошту, у які ўвайшлі і Дахаў, і Ковентры, і Хатынь, і Ленінград... Не па віне Ханса, зразумела, але так атрымалася, што ён паспрыяў».

Уладзімір Васільеў заявіў, што ў яго пазіцыя Шандаровіча «выклікае здзіўленне». «Мы ўжо маем адну кампанію, якая заклікае да грамадскай думкі, мы маем сітуацыю з «Дождём», цяпер на «Эхо» прагучала інфармацыя, за якую, мне здаецца, прыйдзецца прасіць прабачэння», - дадаў ён. Па словах Васільева, «грамадства не даруе абразы для ветэранаў і для тых, хто сам за сябе пастаяць не можа».

Пост Віктара Шэндэровіча пад назвай «Пуцін і дзяўчынка на каньках» быў апублікаваны на сайце «Эха Москвы» раніцай 10 лютага.

Апошнія навіны