BE RU EN

У GooglePlay з'явілася гульня пра Еўрамайдан

  • 11.02.2014, 11:18

Дастасаванне для карыстальнікаў Android бясплатнае.

Украінскія распрацоўшчыкі NSL team, прыхільнікі Еўрамайдана, стварылі спецыяльнае дастасаванне-гульню для карыстальнікаў Android - «Майдан: апошняя барыкада».

Дастасаванне з'явілася ў краме GooglePlay учора, 10 лютага, піша day.kiev.ua.

У гульні трэба абараняць барыкады Еўрамайдана «ад нападу «цітушак» і астатніх адмоўных герояў, выкарыстоўваючы толькі сняжкі». Сабе можна абраць 4 віды ворагаў. Гульня мае 20 узроўняў.

Апошнія навіны