BE RU EN

Улады хаваюць, каму прададуць беларускія беспілотнікі

  • 11.02.2014, 10:31

Беларусь не выдае краіну, якая замовіла шэсць комплексаў беспілотнай паветранай выведкі.

Пра замежную замову беспілотнікаў паведаміў Юрый Яцына, начальнік Навукова-вытворчага цэнтра "Беспілотныя авіяцыйныя комплексы і тэхналогіі" Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі.

Ён не стаў называць ні краіну пастаўкі, ні прызначэнне беспілотнікаў. Вядома толькі тое, што кожны з комплексаў будзе забяспечаны двума апаратамі "Бусел М50", паведамляе "Ежедневник".

Беспілотнік "Бусел М50" мае стартавую масу 12 кг і працягласць палёту да 150 хвілін. Карысная нагрузка апарата можа ўключаць гідрастабілізаваную платформу з тэлевізійнымі, фота- або інфрачырвонымі камерамі. Завадскія выпрабаванні "Бусел М50" былі паспяхова завершаныя ў канцы мінулага года, дзяржвыпрабаванні комплексу павінны пачацца ў трэцім квартале бягучага года, перадае "Інтэрфакс".

"Мы будзем старацца завяршыць дзяржвыпрабаванні летам або ў трэцім квартале гэтага года", - удакладніў Яцына і паведаміў, што для дадзенай прадукцыі "ўжо сёння шмат патэнцыйных заказчыкаў".

Апошнія навіны