BE RU EN

Рабаў абвясціў аб аранжавым узроўні небяспекі

  • 11.02.2014, 9:54

11 лютага ўмовы надвор'я па ўсёй краіне ўяўляюць рэальную небяспеку.

«Умовы надвор'я на тэрыторыі краіны будуць сфармаваныя пад уплывам атмасфернага фронту, які праходзіць праз тэрыторыю Беларусі, а таксама цёплай вільготнай паветранай масы, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы, - растлумачыў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Зміцер Рабаў. - На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У многіх раёнах згусцяцца туманы».

Ноччу і раніцай на дарогах чакаецца галалёдзіца. Вецер у начныя гадзіны будзе няўстойлівым слабым, днём - паўднёвым 4-9 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса, пры праясненнях - да 6 марозу. У дзённыя гадзіны прагназуецца ад 0 да 5 градусаў са знакам плюс, піша БелТА.

«Аранжавы» ўзровень пагрозы азначае, што ўмовы надвор'я ўяўляюць рэальную небяспеку - шквалы, ліўні, навальніцы, град, спякота, маразы, снегапады, завеі і гэтак далей. З'явы могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама магчымыя чалавечыя ахвяры.

Апошнія навіны