BE RU EN

Штэфан Фюле сёння едзе ў Кіеў

  • 11.02.2014, 9:44

Еўракамісар па пытаннях пашырэння ЕЗ Штэфан Фюле сёння прыбудзе ва Украіну.

Пра гэта паведамляе сайт Рады ЕЗ.

Штэфан Фюле будзе ва Украіне да чацвярга, а на сераду ў яго прызначаная яго сустрэча з прэзідэнтам краіны і з лідарамі апазіцыі.

Нагадаем, акцыі пратэсту ва Украіне пачаліся ў лістападзе мінулага года пасля адмовы ўраду краіны падпісаць дамову аб асацыяцыі з ЕЗ. Пасля спробаў сілавога разгону Еўрамайдана пратэсты ўспыхнулі з новай сілай і распаўсюдзіліся практычна на ўсе рэгіёны. У сярэдзіне студзеня адбыліся самыя жорсткія сутыкненні паміж спецназам і дэманстрантамі, ахвярамі якіх сталі чатыры чалавекі, у тым ліку беларус Міхаіл Жызнеўскі.

Апошнія навіны