BE RU EN

Андрэй Суздальцаў: Лукашэнка зайздросціць Пуціну з-за Сочы

  • 10.02.2014, 16:22

На адкрыцці Алімпіяды беларускі кіраўнік выглядаў вельмі сумна.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў расейскі палітолаг, намдэкана факультэта сусветнай эканомікі і палітыкі НДУ ВШЭ Андрэй Суздальцаў.

«Лукашэнка і Пуцін сустракаліся ў Сочы. Размова была некалькі хвілін, таму што пра ўсё было дамоўлена на апошнім Вышэйшым еўразійскім эканамічным савеце. Таму тут нейкіх новых тэм не было, пытанне толькі аб выкананні даручэнняў і абавязацельстваў. Акрамя ўсяго іншага, сам фармат такіх сустрэч не прадугледжвае цяжкіх перамоваў, а толькі агульную ацэнку меркаванняў», - адзначыў эксперт.

Палітолаг дадаў, што нягледзячы на гэта, беларускаму кіраўніку было цяжка ў Сочы.

«Бо яму таксама патрэбнае будзе вялікае спартыўнае мерапрыемства міжнароднага плана, а паўтарыць Сочы немагчыма. Нават на 10%. І Лукашэнку з-за гэтага сумна. Таксама ёсць нейкі элемент зайздрасці. Асабліва гэта было заўважна на адкрыцці Алімпійскіх гульняў - ён там быў вельмі напружаны. І беларускі бок спрабуе ўсімі сіламі ўдала адзначыць тое, што робіцца, і паспрабуе гэта выкарыстоўваць у траўні 2014 года», - упэўнены Андрэй Суздальцаў.

Нагадаем, падчас адкрыцця Алімпіяды ў Сочы беларускі дыктатар сядзеў побач са сваім малодшым сынам Колем, апранутым у дарагі пухавік.

На цэрымоніі прысутнічалі прадстаўнікі і кіраўнікі розных дзяржаў і Міжнароднага алімпійскага камітэта, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, расейскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, які заснуў падчас адкрыцця Алімпійскіх гульняў. Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч сядзеў за спінай Лукашэнкі.

Апошнія навіны