BE RU EN

Віталь Рымашэўскі: «Партыя ўлады» вырачаная на поўны крах

  • 10.02.2014, 13:03

Праўладная партыя патрэбная рэжыму Лукашэнкі для маскіроўкі пад дэмакратыю.

Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі, каментуючы сайту charter97.org перспектывы стварэння ў Беларусі «партыі ўлады».

«Праўладная партыя была б патрэбная гэтаму рэжыму для мімікрыі пад менш дыктатарскі і больш дэмакратычны, падобны хоць бы на пуцінскі або рэжым Януковіча. Але на самой справе да пераходу ў плоскасць партыйнай псеўдабарацьбы сённяшні рэжым не гатовы», - лічыць палітык.

Сустаршыня БХД адзначыў, што існуе партыя ўлады, якая складаецца з сілавых структур, чынавенства, а таксама праўладных алігархаў.

«Гэта тая сістэма, якая цяпер кіруе Беларуссю. А стварэнне партыі «Белая Русь» або якой-небудзь іншай на сённяшні дзень не выгадная Лукашэнку, таму што па сутнасці людзі, якіх вылучаюць кандыдатамі ў мясцовыя саветы і «палату прадстаўнікоў» ад «Белай Русі» і БРСМ, у сваёй большасці абсалютна бяздарныя і неадукаваныя ў палітычным плане. Таму я думаю, што ўсё гэта скончыцца поўным крахам», - перакананы Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, неўязная ў ЕЗ старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што «ў любы момант можна аб'явіць і стварыць рэальную партыю і назваць яе партыяй улады».

Меркаванне аб тым, што «ў нашай краіне не хапае нейкай вядучай партыі» агучыў нядаўна беларускі дыктатар.

Апошнія навіны