BE RU EN

Беларусь забараніла імпарт бульбы

  • 1.02.2014, 18:26

Менсельгасхарч мяркуе, што еўрапейская бульба не адпавядае айчынным стандартам.

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі з 1 лютага 2014 года ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўку бульбы з краін Еўрапейскага звязу. З сённяшняга дня ў Беларусь перастануць увозіць харчовую і насенную бульбу, а таксама пасадачны матэрыял, за выключэннем матэрыялаў, якія паступаюць для дзяржаўнага сортавыпрабавання і навукова-даследчых мэтаў, паведамляе прэс-служба Менсельгасхарча.

Міністэрства тлумачыць гэты крок неаднаразовымі зваротамі Федэральнай службы ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Расейскай Федэрацыі.

Выключэнне робіцца толькі для невялікіх гадавальнікаў на тэрыторыі Польшчы, Вугоршчыны, Латвіі і Нямеччыны, паколькі гэтыя зоны прызнаныя свабоднымі ад каранцінных аб'ектаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і фітасанітарнымі мерамі.

Абмежаванні Менсельгасхарча не распаўсюджваюцца на тэрмічна апрацаваную бульбу і бульбу, якая ўваходзіць у склад паўфабрыкатаў.

Апошнія навіны