BE RU EN

Крык душы Украіны (Відэа)

  • 9.12.2014, 20:04

Дзіўную сцэнку паказалі ўкраінцы на конкурсе ў Італіі.

Яна стала адлюстраваннем рэальных падзей, якія адбываліся спачатку на Майдане ў Кіеве, а затым - у Крыме і Данбасе. Сваім майстэрствам удзельнікі перфоманса расчулілі і гледачоў і журы конкурсу «Tu si que vales». Відэа, знятае на шоу, выкладзенае ў сацсетцы «Фэйсбук».

Сцэна пачынаецца выявай мірнага жыцця на фоне «Тунэля кахання» - знакамітага помніка прыроды Украіны. Затым падзеі пераносяцца на Майдан. Удзельнікі шоу паказалі расстрэл дэманстрантаў і самыя гарачыя моманты супрацьстаяння з уладамі зімой 2014 года. Наступным эпізодам стала расейскае ўварванне ў Крым і Усходнюю Украіну.

«Мы хочам прыцягнуць увагу да падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне», - сказалі ўдзельнікі шоу пасля шквалу апладысментаў, што прагучалі пасля заканчэння іх выступу.

Апошнія навіны