BE RU EN

Пуцін здзівіўся росту коштаў на бензін

  • 9.12.2014, 21:31

Прэзідэнта Расеі здзівіла павышэнне коштаў на нафтапрадукты.

«Некаторыя рэчы выклікаюць пытанні. Вось на дзесяць адсоткаў на 1 снежня павялічыліся цэны на нафтапрадукты пры зніжэнні сусветных коштаў на 35 адсоткаў», - абурыўся Уладзімір Пуцін на нарадзе з чальцамі ўрада.

Паводле ягоных слоў, рост коштаў у некаторых сегментах з'яўляецца аб'ектыўным і звязаны са змяненнем курсу рубля і падзеннем сусветных коштаў на энергарэсурсы. Акрамя таго, адбіваецца ўвядзенне абмежаванняў на пастаўкі харчавання, піша Lenta.ru. «Але некаторыя рэчы - яны выклікаюць, вядома, пытанні. Асноўны рост зафіксаваны ў рознічным сегменце, у той час як у аптовым цэны зніжаюцца. Гэта як наогул разумець? А куды ФАС глядзіць?» - сказаў Пуцін.

Паводле звестак Расстата, аўтамабільны бензін у лістападзе 2014 падаражэў на 9,4 адсотка ў параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года. У параўнанні з кастрычнікам ён вырас у кошце на 0,7 працэнта. Маскоўская паліўная асацыяцыя паведамляе, што 8 снежня сярэдні кошт бензіну Аі-92 у сталіцы складае 33,39 рубля за літр, Аі-95 - 36,22 рубля. За тыдзень кошт паліва вырас на 0,02 і на 0,03 адсотка адпаведна.

Бензін даражэе на фоне зніжэння коштаў на нафту. Так, 9 снежня барэль нафты Brent каштуе 66,57 даляра. Месяцам раней цана складала амаль 83 даляры.

Апошнія навіны