BE RU EN

Працягласць жыцця чалавека лепш за ўсё вызначаюць сябры

  • 9.12.2014, 20:35

Блізкія людзі лепш за астатніх могуць даць ацэнку тых рысаў асобы, якія звязаныя з даўгалеццем.

Акрамя таго, на думку навукоўцаў, сябры здольныя ацаніць даўгалецце чалавека нават дакладней за яго самога, піша БелТА.

Эксперымент, які праводзіла каманда спецыялістаў Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сэнт-Луісе пад кіраўніцтвам Джошуа Джэксана, доўжыўся 75 гадоў. Пачаўся ён ў 1930-ім годзе. Тады навукоўцы запрасілі для даследавання 600 добраахвотнікаў ва ўзросце 20 гадоў. Асобы падыспытных вывучалі не толькі зыходзячы з іх самаацэнкі, але і ўлічваючы ацэнку іхняга тэмпераменту і характару з боку сяброў.

Праз 75 гадоў эксперты праверылі, наколькі ацэнка даўгалецця ўдзельнікаў эксперыменту з боку іх сяброў адпавядае рэчаіснасці. Высветлілася, што блізкія падыспытных назвалі менавіта тыя іх рысы асобы, якія звязаныя з працягласцю жыцця. Так людзі, якіх сябры назвалі добрасумленнымі і адкрытымі да новага вопыту, пражылі самае доўгае жыццё.

Цікава, што дзве такія якасці як адкрытасць і добрасумленнасць уваходзяць у так званую Вялікую пяцёрку. Гэты тэрмін выкарыстоўваецца ў псіхалогіі для вызначэння незалежных рысаў апісання чалавечай асобы.

Апошнія навіны