Частка Менска засталася без інтэрнэту
- 9.12.2014, 18:50
У сацыяльных сетках з'явіліся скаргі на адсутнасць тэлефоннай і інтэрнэт-сувязі.
Чытачы charter97.org паведамляюць пра праблемы з інтэрнэтам, у прыватнасці, у правайдэраў «Космас-ТВ», «Атлант Тэлекам» і «Белтэлекам».
«Днём інтэрнэту не было наогул!», - піша карыстальнік інтэрнэт-сувязі «Атлант-Тэлекам» Уладзімір з Менска.
«Яшчэ з абеду не працуе, а мабільны інтэрнэт зарабіў толькі што», - піша чытач Зміцер.
«Наогул не працуе», - піша карыстальнік «Космас-ТВ».
«Працуе толькі праз мабільны», - піша жыхарка Менску Яна Болбас.
Паводле версіі некаторых блогераў, праблемы з сувяззю могуць быць звязаныя з аварыяй на Нямізе, у выніку якой быў пашкоджаны магістральны кабель, на аднаўленне якога можа спатрэбіцца шмат часу і сіл.