BE RU EN

Трэцякласніца з Крывога Рога перадала воінам АТА танк з цукерак (Фота)

  • 9.12.2014, 17:14

Дар'я Карась, вучаніца 3-А класа школы №62 у Крывым Рогу перадала ўкраінскім вайскоўцам у зоне антытэрарыстычнай аперацыі танк з шакаладных цукерак.

Разам з іншымі падарункамі для сілавікоў «салодкую зброю» на перадавую даставілі валанцёры.

«Дар'я, дзякуй табе ад імя ўсяго нашага падраздзялення 93-й механізаванай брыгады за твой смачны падарунак. Твая падтрымка надае нам сілы у барацьбе за Украіну», - цытуе ўдзячных жаўнераў прэс-служба штаба АТА ў «Фэйсбуку».

Апошнія навіны