BE RU EN

«Фэйсбук» спрасціў пошук у старых запісах

  • 9.12.2014, 16:25

Сацыяльная сетка «Фэйсбук» наважыла ўдасканаліць сістэму пошуку ў гісторыі запісаў.

У паведамленні на старонцы сэрвісу гаворыцца пра тое, што цяпер карыстальнікам будзе даступная функцыя хуткага пошуку, піша gazeta.ru.

Цяпер сістэма будзе працаваць персаналізавана. Уносячы ў пошукавым радку якое-небудзь слова, карыстальнік убачыць не толькі самыя папулярныя старонкі, звязаныя з ім, але і тыя запісы сяброў, у якіх гэтае слова згадвалася.

Абноўлены пошук будзе даступны як для карыстальнікаў кампутара, так і ў мабільным дадатку.

Апошнія навіны