BE RU EN

Шайгу прапанаваў перапісаць падручнік геаграфіі

  • 9.12.2014, 16:10

Услед за падручнікам гісторыі ў РФ могуць перапісаць падручнік геаграфіі.

Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу падтрымаў ідэю ўключыць гэтую дысцыпліну ў Адзіны дзяржаўны экзамен для школьнікаў, паведамляе BBC.

«Ідэя добрая, ідэя вартая, але для гэтага трэба спачатку перапісаць падручнік геаграфіі, як мінімум, зрабіць яго сучасным, адпаведным цяперашнім адкрыццям, цяперашняму ўзроўню ведаў у геаграфічнай навуцы», - заявіў ён.

Што ў цяперашніх падручніках геаграфіі не адпавядае часу, Шайгу не ўдакладніў. «Але вы пачытайце яго самі - зразумееце», - сказаў ён журналістам.

Сяргей Шайгу з 2009 года займае пасаду прэзідэнта грамадскай арганізацыі «Русское геаграфічнае таварыства».

Апошнія навіны