BE RU EN

Уладзімір Зяленскі адмовіўся ехаць у Маскву на прэм'еру фільма

  • 9.12.2014, 14:22

Шоўмэн скасаваў паездку за тры дні да мерапрыемства.

Праз некалькі дзён у Маскве адбудзецца прэм'ера фільма «8 новых спатканняў». Уладзімір Зяленскі згуляў у ім адну з галоўных роляў, але за тры дні да прэм'еры ў Маскве адмовіўся туды ляцець, піша glamurchik.tochka.net.

Журналісты не выключаюць, што прычына - ягоныя жарты ў адрас былых калег з Расеі і, у прыватнасці, пра кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.

Пакуль ніякіх каментароў ад самога Уладзіміра з гэтай нагоды не было.

Апошнія навіны