BE RU EN

Беларусь можа далучыцца да санкцый Расеі супраць ЕЗ

  • 9.12.2014, 14:03

Нарматыўная база Мытнага саюза дазваляе звярнуцца да такіх дзеянняў.

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў упэўнены, што ў выпадку неабходнасці Беларусь і Казахстан падтрымаюць санкцыі супраць Захаду. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю РІА «Новости».

«Нарматыўна-прававая база Мытнага саюза дазваляе ягоным удзельнікам прымаць сумесныя крокі гандлёвага характару ў выпадку аказання трэцімі краінамі эканамічнага націску на адну з дзяржаў-членаў МС», - заявіў Сяргей Лаўроў.

З ягоных слоў, Расея не выключае магчымасць, што ў будучыні можа паўстаць неабходнасць рэалізацыі мер у адказ МС, але на бягучы момант пытанне аб гэтым не стаіць.

«Што ж датычыцца да выконвання Беларуссю і Казахстанам абавязанняў у недапушчэнні паставак у Расею забароненай прадукцыі з краін ЕЗ, то ва ўмовах адзінага рынку досыць складана цалкам выключаць магчымыя «нядобрасумленныя» дзеянні асобных заходніх эканомаператараў, якія могуць наважыцца падзарабіць на кантрабандным увозе ў Расею забароненай прадукцыі, разам з тым кіраўнікі Беларусі і Казахстана запэўніваюць нас у тым, што будуць спыняць такія дзеянні», - дадаў Лаўроў.

Таксама кіраўнік МЗС РФ перакананы, што санкцыі супраць РФ «адкрываюць новыя перспектывы ў частцы нарошчвання ўзаемнага тавараабароту ў рамках МС».

Мытны кантроль транспартных сродкаў на мяжы Расеі і Беларуссі быў скасаваны ў красавіку 2011 года ў сувязі са стварэннем Мытнага саюза. У пачатку снежня Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Расею ў «непрыстойных паводзінах», назваўшы забарону на пастаўку тавараў з Беларусі ў Расею «парушэннем нормаў Мытнага Саюза». Праз некаторы час Беларусь стала сістэматычна кантраляваць грузы з Расеі.

Апошнія навіны