BE RU EN

Чым раней легчы спаць, тым больш шанцаў быць больш шчаслівым

  • 9.12.2014, 11:03

Ад таго, а якой гадзіне вы кладзяцеся спаць і як доўга вы спіце, залежыць ваша псіхічнае здароўе.

Навукоўцы з Бінгемтонскага ўніверсітэта высветлілі, што позні адыход да сну можа прывесці да ўзнікнення паўтаральных негатыўных думак, піша naked-science.ru.

Ад таго, а якой гадзіне вы кладзецеся спаць і як доўга вы спіце, залежыць ваша псіхічнае здароўе. Новае даследаванне Мэрэд Коўлс і Якаба Нота з Бінгемтонскага ўніверсітэта паказвае, што людзі, якія мала спяць і кладуцца спаць позна ноччу, часта схільныя да ўплыву паўтаральных негатыўных думак. Атрыманыя вынікі апублікаваныя ў часопісе Cognitive Therapy and Research.

Раней спецыялістамі была выяўленая сувязь паміж праблемамі са сном і ўзнікненнем трывожных, дакучлівых думак. Коўлс і Нота ў сваёй працы пайшлі далей і паспрабавалі высветліць, ці ёсць сувязь паміж такімі негатыўнымі думкамі і канкрэтным часам, калі чалавек адыходзіць да сну.

Падчас эксперыменту навукоўцы папрасілі 100 маладзёнаў запоўніць спецыяльныя анкеты і прайсці два тэсты на кампутары. У выніку Коўл і Нота высветлілі, што людзі, якія звычайна мала спяць і пазней кладуцца ў ложак, часцей за іншых схільныя да ўзнікнення паўтаральных негатыўных думак на працягу дня. Гэта таксама распаўсюджваецца і на людзей, якія ўважаюць сябе за «соў» і заяўляюць, што камфортна адчуваюць сябе пры такім распарадку дня.

У далейшым навукоўцы з Бінгемтонскага ўніверсітэта паспрабуюць зразумець, як можна выкарыстоўваць інфармацыю пра сон, каб дапамагчы людзям з трывожным неўрозам.

Апошнія навіны