BE RU EN

Пад Масквой згарэла беларуская фура

  • 9.12.2014, 9:51

Аварыя адбылася на 26 кіламетры МКАД на кірунку руху ў бок Дамадзедава.

Грузавы аўтамабіль з беларускімі нумарамі згарэў дашчэнту ў лічаныя секунды, паведамляе тэлеканал «Звезда».

Аўтамабіль раптам страціў кіраванне і наехаў на адбойнік, у выніку чаго перакуліўся. Пасля таго, як грузавік перавярнуўся, пачаўся пажар. Агонь за некалькі імгненняў ахапіў і сам аўтамабіль і два прычэпы, у якіх перавозіліся кантэйнеры для біяматэрыялу.

Кіроўца паспеў выскачыць ў апошні момант. Выратаваць аўтамабіль не ўдалося.

Паводле папярэдняй інфармацыі, унутранае ўзгаранне адбылося ў першым прычэпе. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны