BE RU EN

Наведвальнік заапарка ў Барселоне скокнуў у вальер да ільвоў

  • 9.12.2014, 9:31

Экстрымал ледзь не загінуў ад нападу драпежнікаў.

Наведвальнік заапарка Барселоны скокнуў у вальер з ільвамі і ледзь не загінуў, паведамляе «Корреспондент».

Прынамсі, на вачах у наведвальнікаў заапарка 45-гадовы мужчына, апрануты ў камуфляж, пераскочыў праз агароджу і апынуўся ў загоне, дзе жывуць трое драпежнікаў. Жывёлы імгненна атакавалі гішпанца, пацягнуўшы яго да службовага тунэлю.

Пазбегнуць смерці яму дапамаглі супрацоўнікі заапарка, якія, пачуўшы крыкі наведвальнікаў, падбеглі да вальера. Каб вызваліць мужчыну з зубоў драпежнікаў, ім давялося накіраваць на жывёл магутную брую вады. Праз некаторы час ільвы адступілі, а мужчыну выцягнулі і даставілі ў лякарню.

Медыкі канстатавалі ў экстрымала шматлікія ўдары, сляды ад зубоў і кіпцюроў і іншыя траўмы. Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў стабільна цяжкім стане.

Апошнія навіны