BE RU EN

На Новы год у Менску чакаюць 6 тысяч турыстаў

  • 7.12.2014, 21:30

Як паказвае практыка папярэдніх святаў, збольшага гэта будуць расейцы.

«Госці з розных краін актыўна брануюць месцы ў сталічных гасцініцах на навагоднія святы. У некаторых гатэлях ужо зарэзервавана блізу 90% нумароў. Сярэдняя загрузка гасцініц у святочныя дні складзе блізу 80%», - заявіў БелТА першы намеснік начальніка ўпраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Юрыя Натычка.

У Менску працуюць 44 гасцініцы на 9320 месцаў. У стасунках да 2012 года нумарны фонд гатэляў павялічыўся больш чым у два разы. Сярэдняя загрузка аб'ектаў сферы гасціннасці сталіцы за 2013 склала 58,6%, за студзень-кастрычнік гэтага года - 53,7%.

Апошнія навіны