BE RU EN

ДАІ пачне аблаву на пешаходаў-парушальнікаў

  • 7.12.2014, 21:16

Дзяржаўтаінспекцыя Менскай вобласці з 8 да 12 снежня праводзіць прафілактычную акцыю «Пешаход».

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

З 8 да 12 снежня маршруты патрулявання нарадаў ДПС ДАІ будуць набліжаныя да месцаў масавага перамяшчэння пешаходаў. У поле зроку супрацоўнікаў ДАІ патрапяць кіроўцы, якія не даюць перавагі ў руху пешаходам, а таксама выпадкі, якія прывялі да стварэнне аварыйнай абстаноўкі. Не застануцца без увагі і самі пешыя ўдзельнікі руху, якія парушаюць правілы пераходу праезнай часткі. Да ўсіх парушальнікаў будуць ужытыя самыя строгія меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

Правядзенне акцыі «Пешаход» у Менскай вобласці звязана з павелічэннем апошнім часам колькасці здарэнняў з пешымі ўдзельнікамі руху. Большасць ДТЗ адбылася ў цёмны час дня і праз віну саміх жа пешаходаў.

Апошнія навіны