BE RU EN

Віцебскія мытнікі «павярнулі» 20 тон бананаў

  • 7.12.2014, 19:23

Прычына - неадпаведнасць этыкетак на скрынках са звесткамі ў дакументах.

Віцебскія мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу ў Беларусь 20 т бананаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Супрацоўнікі мытных органаў 5 снежня спынілі ў Расонскім раёне грузавы транспартны сродак, што накіроўваўся з Расеі ў Беларусь, у якім перавозілася 20 т бананаў. Аўтамабіль быў накіраваны на праходжанне фітасанітарнага кантролю падкаранціннай прадукцыі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У выніку праведзенага мерапрыемства дзяржаўным інспектарам каранціну раслін была ўстаноўленая неадпаведнасць этыкетак на скрынках са звесткамі ў транспартных (перавозачных) дакументах, у сувязі з чым ўвоз грузу ў Беларусь быў забаронены. Транспартны сродак вернуты на тэрыторыю Расеі.

Апошнія навіны