BE RU EN

Віктар Ганчарэнка можа ўзначаліць «Растоў»

  • 7.12.2014, 17:06

Былы трэнер БАТЭ і «Кубані» цяперашняй зімой можа ўзначаліць расейскі футбольны клуб «Растоў».

Пра гэта паведамляе выданне «Савецкі спорт».

Прадстаўнікі «Растова» звязваліся з Віктарам Ганчарэнкам праз некаторы час пасля ягонага звальнення з краснадарскай «Кубані», аднак у той момант да канкрэтнага адказу з боку трэнера справа не дайшла. Трэнер, паводле некаторых звестак, не даў канкрэтнага адказу: у Ганчарэнкі ёсць добры варыянт у адной з краін былога СССР. Тым не менш не выключана, што менавіта беларускі трэнер узначаліць растаўчан ужо ў снежні.

Апошнія навіны