BE RU EN

На ўсходняй мяжы Беларусі - гіганцкія коркі

  • 7.12.2014, 15:25

На мяжы з Расеяй узмоцнены мытныя і міліцэйскія праверкі, што стварае вялізныя коркі.

Як паведамлялі ўчора чытачы charter97.org, беларуская мытня ўстроіла татальную праверку фур, якія едуць з Расеі ў бок Менска. Памежнікі і мытнікі спыняюць спробы перавозкі незаконнага паліва і іншых тавараў. Напрыклад, у ноч з 4 на 5 снежня былі выяўленыя 4 факты незаконнага абароту спажывецкага імпарту, прычым у трох выпадках жыхары Гомельскай вобласці перавозілі паліва звыш нормы.

Дбайная праверка фур прывяла да стварэння гіганцкіх затораў на мяжы. Аб кіламетровых чэргах паведамілі карыстальнікі ў сацсетак.

Апошнія навіны