BE RU EN

На поўначы Расеі разбіўся верталёт Мі-8

  • 7.12.2014, 15:16

У Ненецкай акрузе Расейскай Федэрацыі ўпаў верталёт Мі-8.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцы ў экстраных службах рэгіёну. Паводле папярэдніх звестак, ёсць пацярпелыя і загінулыя.

Паводле папярэдняй інфармацыі, верталёт Мі-8 вылецеў з населенага пункта Варандэй у бок Нар’ян-Мара. "Ён зваліўся ў 25 км ад Варандэя", - удакладніў суразмоўца агенства.

На борце знаходзіліся шэсць чалавек, у тым ліку тры чальцы экіпажа.

Апошнія навіны