BE RU EN

Пратэсты курдаў у Турцыі: паліцыя ўжыла зброю і газ

  • 7.12.2014, 11:13

Сутыкненні паміж курдскімі пратэстоўцамі і паліцыяй адбыліся ў паўднёва-ўсходняй турэцкай правінцыі Хакары.

Аб гэтым піша мясцовае выданне Hurriyet, паведамляе «Карэспандэнт».

18-гадовы мужчына памёр у лякарні ад агнястрэльнага ранення, яшчэ адзін мітынговец шпіталізаваны пасля трапляння ў яго снарада са слезацечным газам.

Мітынг курдскага насельніцтва Хакары быў праведзены ў памяць аб двух актывістах, якія загінулі пры вулічных беспарадках у горадзе год таму праз апаганьванне магіл чальцоў забароненай у Турцыі Рабочай партыі Курдыстана (РПК).

Фота з архіву

Апошнія навіны