BE RU EN

28,5-літровы рухавік ажывілі пасля векавой «спячкі»

  • 7.12.2014, 10:05

Інжынерам атрымалася пусціць у дзеянне велізарны чатырохцыліндравы матор Fiat, які не працаваў больш за 100 гадоў.

Дзякуючы гэтаму неверагоднаму рухавіку легендарны аўтамабіль Fiat S76 усталяваў у пачатку XX стагоддзя сусветны рэкорд хуткасці - 186,68 км/г. Усяго было выпушчана два аўтамабілі: па аднаму ў 1910 і 1911 гадах, піша popmech.ru.

Амерыканскім інжынерам з кампаніі Duncan Pittway ўдалося цалкам аднавіць адзін асобнік і нават запусціць яго рухавік, 300 к. с. якога былі ўражлівым дасягненнем для 1910 года.

Здаецца, мы сталі забываць, што значыць па-сапраўднаму «вялікі» рухавік... Паслухайце, якія гукі выдае гэты гігант!

Апошнія навіны