BE RU EN

Шварцэнэгер сыграў лыжкай тэму з «Тэрмінатара»

  • 6.12.2014, 20:05

Вядомы галівудскі акцёр забавіў сваіх падпісчыкаў у сацсетках, сыграўшы лыжкай музычную тэму з фільма «Тэрмінатар» за ранішняй кавай.

Відэаролікам ён падзяліўся з прыхільнікамі ў Instagram. Акцёр часта выкладвае пацешныя фота і відэа ў сацыяльных сетках. У новым сваім відэа ён зняты падчас сняданку. Артыст п'е ранішнюю каву і лыжкай найгравае тэму з вядомага фільма, дзе яны іграў галоўную ролю.

Пад відэазапісам ён пакінуў каментар: «Хто-небудзь яшчэ, як і я, чакае першага трэйлера фільма «Тэрмінатар: Генезіс»?»

Апошнія навіны