BE RU EN

Домрачава ў Эстэрсундзе дапамагла з перакладам Семярэнцы

  • 6.12.2014, 15:57

Беларуска выступіла перакладчыцай украінскай спартоўкі на прэс-канферэнцыі.

Пра гэта піша «Прессбол».

У Эстэрсундзе падчас прэс-канферэнцыі прызёраў індывідуальнай гонкі на 15 км высветлілася, што ўладальніца трэцяга месца ўкраінка Валянціна Семярэнка не размаўляе па-ангельску, а перакладчыка з расейскай на сустрэчы з журналістамі прадугледжана не было. Тады ролю перакладчыцы ўзяла на сябе пераможца гонкі беларуска Дар'я Домрачава.

Апошнія навіны