BE RU EN

Гадзіннік «Прамень» сышоў з аўкцыёну за 6,5 тысяч даляраў

  • 6.12.2014, 14:48

Губернатар Свярдлоўскай вобласці Яўген Куйвашаў выставіў на дабрачынным аўкцыёне гадзіннік «Прамень».

Ён быў выпушчаны ў Рэспубліцы Беларусь абмежаванай серыяй да Чэмпіянату свету ў хакеі 2014 года і прадаваўся ў якасці сувеніра, паведамляе ТАСС.

Кіраўнік рэгіёну прывёз яго з нядаўняй дзелавой паездкі ў Беларусь і насіў яго каля 2 месяцаў.

У дабрачынным аўкцыёне, які прайшоў у Екацярынбургу, узялі ўдзел блізу 200 чалавек. «Традыцыі мецэнацтва ў Свярдлоўскай вобласці з кожным годам становяцца ўсё мацней, а дабрачынцаў становіцца ўсё больш. Гэта паказчык духоўнай сталасці грамадства, актыўнай грамадзянскай пазіцыі жыхароў рэгіёну», - адзначыў губернатар.

Дабрачынны аўкцыён праходзіць ужо ў чацвёрты раз. За папярэднія чатыры гады ўдалося сабраць больш за 10 млн расейскіх рублёў, якія былі накіраваны на дабрачынныя мэты.

У гэтым годзе з 37 прадстаўленых праектаў было абрана 12 фіналістаў. У выніку экспэртны савет наважыў, што ў гэтым годзе сродкі уральскіх мецэнатаў будуць накіраваныя ў дабрачынны фонд «Падары жыццё» для аказання дапамогі уральскім дзецям з анкагематалагічнага цэнтра і з іншымі цяжкімі захворваннямі.

Апошнія навіны