BE RU EN

За раздачу стужак з арнаментам ў Менску затрыманыя трое чалавек

  • 6.12.2014, 13:27

Актывістаў затрымалі апоўдні.

Раніцай раздача стужак у некалькіх пунктах Менска прайшла без інцыдэнтаў. Аднак каля 12.00 каля Камароўкі былі затрыманыя дырэктар «Арт-сядзiбы» Павал Белавус, а таксама Франак Вячорка і фотакарэспандэнт Уладзімір Грыдзін. Яны знаходзяцца цяпер у Савецкім РУУС Менска, паведамляе «Наша Нiва».

«Проста нас каля Камароўкі было занадта шмат, чалавек 25», - сказаў Франак Вячорка.

Нагадаем, актывісты і валанцёры «Арт-сядзiбы» раздадуць сёння 5 кіламетраў стужкі з беларускім арнаментам. Акцыя праводзіцца ў межах кампаніі «Пазнач сябе беларусам».

Апошнія навіны