BE RU EN

Пуцінскі міф пра Крым збянтэжыў расейскіх гісторыкаў

  • 6.12.2014, 13:24

Узвышэнне прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным Крыму да статусу расейскай Святой зямлі выклікала здзіўленне і насмешкі гісторыкаў і аглядальнікаў.

Пра гэта пішуць Ілля Архіпаў і Сцяпан Краўчанка ў артыкуле ў Bloomberg (пераклад - Инопресса.ру).

"Крым для расейцаў - тое ж, што і "Храмавая гара ў Ерусаліме для тых, хто вызнае іслам або юдаізм", - заявіў Пуцін у сваім пасланні да Федэральнага сходу. Князь Уладзімір прыняў хрышчэнне ў Корсуні ў Крыме, растлумачыў прэзідэнт.

"Уладзімір быў кіеўскім, а не маскоўскім князем, і гэта, магчыма, толькі падкрэслівае права Кіева, а не Масквы на Крым», - заявіў Андрэй Зубаў, расейскі гісторык і палітолаг.

Гісторыкі спрачаюцца, ці быў Уладзімір ахрышчаны ў Васіле непадалёк ад Кіева або у Корсуні, адзначае Зубаў, звольнены з МГІМО за супастаўленне захопу Пуціным Крыму з анэксіяй Гітлерам Аўстрыі, нагадваюць аўтары артыкула.

З рэлігійнага пункту гледжання "Кіеў - значна больш важнае месца для рускіх праваслаўных паломнікаў, чым Крым", адзначыў дыякан Андрэй Кураеў.

На думку вядомага гісторыка Ігара Данілеўскага, параўнанне Пуціным Крыму з Ерусалімам - "не самы ўдалы крок" у апраўданні дзеянняў Расеі.

"Гістарычная частка прамовы была вельмі дзіўнай, - мяркуе палітолаг Глеб Паўлоўскі. - Многія расейцы будуць здзіўленыя параўнаннем расейцаў з габрэямі, а Крыму - з Ерусалімам".

Апошнія навіны