BE RU EN

На ўсходняй мяжы Беларусі даглядаюць расейскія фуры?

  • 6.12.2014, 10:00

Ідзе дагляд грузавікоў, якія ўязджаюць на тэрыторыю Беларусі з Расеі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамляюць чытачы, якія сталі сведкамі гэтага. Таксама ў рэдакцыю даслалі фота і відэа, знятыя на мяжы.

«Перакрытая мяжа Беларусі і Расеі, - піша адзін з чытачоў. - Ідзе поўны дагляд фур з РФ».

Нагадаем, раней Рассельгаснагляд выставіў прэтэнзіі да якасці прадукцыі беларускіх мясакамбінатаў. Таксама Масква запатрабавала спыніць кантрабанду «забароненых» прадуктаў з ЕЗ. З 30 лістапада транзіт падкантрольнай ветэрынарнай службе прадукцыі з Беларусі праз тэрыторыю Расеі ў Казахстан і трэція краіны дазваляецца толькі праз пункты пропуску на расейскім участку мяжы Мытнага саюза.

Апошнія навіны