У Махачкале гарыць будынак кіравання ФСБ (Відэа)
- 5.12.2014, 19:29
У сталіцы Дагестана Махачкале гарыць будынак кіравання ФСБ Расеі.
У бок здарэння выехалі 5 пажарных машын. Абставіны пажару ўдакладняюцца, прадстаўнікі ФСБ каментароў не даюць, паведамляюць "Подробности".
Як паведамляюць відавочцы ў twitter, пажар пачаўся з даху, а затым перакінуўся на астатні будынак.
"Проста зараз. Вілан Дагестан. У Шамількале (Махачкала) гарыць дах будынка ФСБ", - піша privovet.
Акрамя таго, як паведамляе выданне " Реальный Дагестан", патушыць пажар пакуль не могуць, так як няма вады, а ўсе гідранты ля будынка заліты смалой.
"Паступіла інфармацыя, што няма вады і тушэнне пажару зацягваецца", - паведамляе realdagestan.
Акрамя таго, відавочцы паведамляюць, што разам з будынкам ФСБ загарэўся і будынак ўпраўлення МУС.
"Кажуць, разам з будынкам ФСБ і МУС гарыць", - піша @olegnovikovkh.
Паводле папярэдніх звестак ахвяр і пацярпелых няма. Плошча ўзгарання дасягнула 200 кв. метраў, з паведамленняў мясцовых жыхароў гарыць аддзел, у якім знаходзіцца архіў.
"Тэрмінова: Паводле не пацверджаных звестак гарыць менавіта дах, дзе знаходзіцца архіў!" - піша @ Ernesto8282.
Як паведамлялася раней 4 снежня ў Грозным тэрарысты захапілі дом друку, вайскоўцы 6 гадзін штурмавалі будынак.
Тэрарысты з арганізацыі "Імарата Каўказ" напалі на пост дарожнай паліцыі, захапілі Дом друку і школу.