BE RU EN

У жыхара Магілёва канфіскавалі 12 кілаграмаў марыхуаны

  • 5.12.2014, 14:59

У доме ў 35-гадовага магілёўца супрацоўнікі міліцыі выявілі і канфіскавалі 11,85 кг рэчыва, як мяркуецца, - марыхуаны.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца УСК Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк, першапачаткова ў мужчыны было выяўлена блізу 4 г рэчыва, пасля чаго ў дачыненні да яго была распачатая справа за незаконны абарот наркотыкаў паводле ч. 1 арт. 328 КК.

«3 снежня супрацоўнікі ўпраўлення ў наркакантролі УУС аблвыканкама, Магілёўскага і Ленінскага РАУС, аддзела дэпартамента аховы і вайскоўцы в/ч № 6713 у доме на завулку Крупскай выявілі і канфіскавалі 11,85 кг высушанага рэчыва. Яго мужчына захоўваў на гарышчы, у кладоўцы і на кухні ў халадзільніку», - распавяла Саленюк.

З яе слоў, з мэтай аператыўнага прыняцця пастановы праводзіцца экспертыза канфіскаванага рэчывы. Падазраваны затрыманы. Следства спрабуе высветліць канал пастаўкі наркотыку.

«Калі экспэртыза пацвердзіць, што канфіскаванае рэчыва з'яўляецца марыхуанай, справа можа быць перакваліфікаваная з ч. 1 на ч. 3 арт. 328 КК, якая прадугледжвае збыт і асабліва буйны памер», - адзначыла прадстаўніца Следчага камітэта.

Апошнія навіны