BE RU EN

Парашэнка: Украіна гатовая будаваць трывалую дзяржаву

  • 5.12.2014, 12:41

З мітуснёй паміж Усходам і Захадам, якая працягвалася апошнія 23 гады, скончана.

«Упершыню з 1991 года, калі Украіна стала незалежнай, у яе з'явіўся шанец на ператварэнне ў сапраўдную еўрапейскую дэмакратычную краіну», - так пачынае свой артыкул прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў The Wall Street Journal. Парламент і ўрад настроены на рэформы і праеўрапейскую палітыку, і Украіна здабыла сілы для ажыццяўлення перманентных пераменаў, якіх даўно чакаюць украінскі народ і міжнародная супольнасць, гаворыцца ў артыкуле.

Каб прымяніць найлепшыя метады дзяржкіравання, створаны новы тэхнакратычны ўрад, прычым тры міністэрскія пасады атрымалі замежнікі. На погляд Парашэнкі, цяпер галоўная задача ўрада - барацьба з карупцыяй, незадаволенасць якой стала галоўным штуршком да пратэстаў на Майдане.

«Украіна нарэшце гатовая будаваць трывалую дзяржаву, - піша Парашэнка. - Пагроза, якая зыходзіць з Масквы, толькі ўмацавала ва ўкраінцах веру ва ўсталяванне асноватворных каштоўнасцяў - годнасці, свабоды, бяспекі і справядлівасці. Кіданні паміж Усходам і Захадам, якія доўжыліся апошнія 23 гады скончаныя: абсалютная большасць нашых грамадзян хоча, каб Украіна была еўрапейскай і засталася адзінай. І ўсё ж дзяржаўнае кіраванне будзе дэцэнтралізаванае, каб падштурхнуць рост рэгіёнаў і надзяліць паўнамоцтвамі лакальныя абшчыны. Гэта таксама стане адказам на націск звонку - спробы раскалоць краіну праз федэралізацыі, ідэя якой Украіне чужая».

«Святое пісанне вучыць, што царства, падзеленае само ў сабе, не можа выстаяць. Мы не дамо ворагу гэтага шанцу. З кожным днём украінцы аб'ядноўваюцца як грамадзяне, як кіраўнікі і як еўрапейцы», - заключае свой артыкул Парашэнка.

Пераклад: Inopressa.ru

Апошнія навіны