BE RU EN

«Айлендэрс» Грабоўскага ў гасцявым матчы перамог «Атаву»

  • 5.12.2014, 11:15

Гэта ўжо 19-я перамога клуба Міхаіла Грабоўскага ў 26 сустрэчах.

У Атаве завяршыўся матч рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, у якім «Атава» на сваім лёдзе саступіла «Айлендэрс» з лікам 1:2.

Гэта ўжо 19-я перамога клуба Міхаіла Грабоўскага ў 26 сустрэчах, піша «Прессбол».

Статыстыка Міхаіла Грабоўскага ў матчы: 0 галоў, 0 дзейсных перадач, 1 кідок, 17 змен, 13 хвілін 36 секунд на пляцоўцы.

«Атава» - «Айлендэрс» - 1:2 (0:0, 1:1, 0:1)

Шайбы: 0:1 - Нэльсан (Нільсан, Леддзі, 31.45). 1:1 - Зібанежад (Карлсан, Ленгванд, 35.07). 1:2 - Сізікас (Хікі, 53.33).

Іншыя вынікі матчаў:

Пітсбург - Ванкувер - 0:3

Караліна - Вашынгтон - 1:2

Таронта - Нью-Джэрсі - 3:5

Дэтройт - Далас - 5:2

Тампа-Бэй - Бафала - 5:0

Фларыда - Каламбус - 3:4 Б

Нэшвіл - Сэнт-Луіс - 4:3

Арызона - Лос-Анджэлес - 0:4

Апошнія навіны