BE RU EN

Беларусы ў 2015 годзе «пазбавяцца» трох святаў

  • 5.12.2014, 10:03

Праз асаблівасці календара на 2015 год у Беларусі «знікне» тры святочныя дні.

Усяго ж у будучым годзе будзе 111 выходных, піша opeb.by.

Аматарам адпачыць у дзяржаўныя святы каляндар 2015 падрыхтаваў непрыемны сюрпрыз: адразу тры афіцыйна непрацоўныя дні прыпадаюць на выходныя. Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка прыпадае на нядзелю, а свята Перамогі 9 мая і Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада - на суботы.

Атрымліваецца, што ў адыходзячым годзе ў агульным 112 святочных і выхадных дзён, а ў новым 2015 іх будзе ўсяго толькі на адзін менш - 111.

Горш за ўсё з святамі ішлі справы ў 2010 годзе, калі з дзевяці дзяржаўных непрацоўных святаў адразу 5 трапілі на выходныя: 1 мая - на суботу, 9 мая - ў нядзелю, 3 ліпеня - на суботу, 7 лістапада - на суботу, 25 снежня - таксама на суботу.

Апошнія навіны