BE RU EN

Руфер Мустанг зняў відэа аб байцах АТА ў Данбасе

  • 5.12.2014, 9:22

Украінскі руфер Mustang Wanted прадставіў зняты ім ролік аб украінскіх вайскоўцах, якія бяруць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі.

Сваё відэа ён апублікаваў у запісе ў сацсетцы «Фэйсбук» і назваў «Вось чаму ўкраінцы перамогуць».

У роліку паказаныя кадры з гарадоў Данбаса, разбураных у выніку вайсковых дзеянняў, а таксама вызваленыя байцамі АТА населеныя пункты.

Mustang Wanted вядомы тым, што размаляваў у колеры ўкраінскага сцяга савецкую зорку на адной са сталінскіх высотак Масквы.

Апошнія навіны