BE RU EN

Палтарак: Нам трэба быць гатовымі да агрэсіі

  • 4.12.2014, 21:02

Міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак не спадзяецца, што карная аперацыя ў Грозным адцягне Расею.

На сёння цяжка спрагназаваць, як дэстабілізацыя сітуацыі ў Грозным паўплывае на расклад сіл у зоне АТА. Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак у Нацыянальным універсітэце абароны, інфармуе УНІАН.

"Нам трэба самім быць гатовымі да агрэсіі з боку Расеі і тэрарыстычных груповак. Вядома, гэта ўнутраныя справы Расейскай Федэрацыі, і наколькі яны будуць уплываць на сітуацыю ва Украіне, цяжка спрагназаваць, але я заўсёды казаў і кажу: праціўнік дзейнічае так, як мы яму дазваляем. І спадзявацца на тое, што там у Грозным нешта будзе або ў іншым горадзе, няма ніякага сэнсу. мы павінныя рыхтаваць свае Узброеныя сілы, якія будуць здольныя даць адпор любому суперніку. І мы гэтым займаемся", - сказаў Палтарак.

Апошнія навіны